9 крокаў да ўласнай беларускай кашулі: мой досвед.
Літаральна на днях амаль скончылася справа над маей кашуляй, якая дапоўніла народны строй (бо паяс, магерка ўжо былі). Жонка справілася з гэтым раней, у яе е сапраўдны строй пачатку 20 ст. І там я хачу распавясці вам пра працэсс яе стварэння і ўласны досвед, можа вам будзе цікава, калі вы збярэцеся зрабіць штосьці такое ўласнае. Пачнем з адказаў на галоўныя пытанні, а ў канцы крыху здымкаў.
9 крокаў да ўласнай беларускай кашулі: мой досвед. |
1. Навошта вам трэба кашуля?
Калі справа ідзе выключна пра моду, дык вам зручней скарыстаць вышымайку. Я замаўляў кашулю як святочная адзенне для сямейных урачыстасцяў і для наведвання фестываляў і некаторых народных святаў. Зразумела, бо я цікаўлюся народнай культурай. Таму я сабе паставіў мэту зрабіць як мага больш аўтэнтычную кашулю. З чаго складается тая самая аўтэнтычнасць?
2. Выбар месца і культурнага рэгіёну.
Не існуе “беларускай” ці “ўкраінскай” кашулі. А існуюць пэўныя строі, характэрныя для культурных рэгіенаў. На Беларусі бытуе некалькі дзесяткаў строяў, а на тэрыторыі кожнага строю есць яшчэ лакальныя асаблівасці. Дзесьці яны сцерліся, а дзесьці яшчэ выразныя. Таму чытаце кнігі, шукайце прыклады арнаменту і вопраткі, характэрныя для вашага рэгіену. Ідэальна – акурат з вашай вескі ці з суседніх. Прыкладны культурны рэгіен, для мяне гэта Магілеўшчына, дакладней - Падруцце – мяжа Быхаўскага і Магілеўскага раенаў, старажытнае памежжа між радзімічамі і крывічамі (Быхаўскае графства ў 17-19 ст.).
3. Выбірайце тып арнаменту.
Выбар арнаменту бярэ ў разлік яго месца (каўнер, манжэты, планкі) і “мэссэдж”, якое значэнне вы хаціце у яго ўкласць. Для большасці беларускіх строяў характэрны крыжова-рамбічны геаметрычны арнамент, элементы якога заўсёды павернутыя на 45 градусаў адносна поля набору, а ўсе фігуры ўтвараюцца на аснове спалучэнняў касога крыжа і ромба. Структура абумоўленая тэхналогіяй бранага двухуточнага ткацтва.
4. Выбірайце масштаб і колеравыя адценні.
Больш – не значыць лепш. Дэкараванне мужчынскай кашулі абмяжоўваецца невялікімі акцэнтамі на рукавах, планцы і падоле кашулі. Каларыстыка арнаменту стрыманая, цёмна-чырвоная (кармазынавая), часам з дамешкам чорнага. Для Беларусі нетыповы ўкраінскі масштаб вышыўкі на кашулях. Тыпова беларускі – гэта стрыманы, лаканічны, геаметрычны і бела-чырвоны. Раслінны арнамент больш сучасны і пазбаўлены глыбокага значэння. Гэтую гарманічную манатоннасць, стрыманасць, абмежаванасць каларыстычных спалучэнняў белым і светла-шэрым з дамешкам чырвонага і чорнага адзначалі ўсе, хто пісаў пра беларускае народнае мастацтва.
5. Каўнер і манжэты.
Месцы, якія згодна народным уяўленнем, трэба было ахоўваць, бо праз іх магла трапіць розная гадасць. Скарыстаны старажытны сімвал дванаццаціканцовага крыжа ў ромбе. Абарона 12 месяцаў у гаду))). Гэты сімвал азначае агонь, сонца, перамогу, лад. Заключаны ў ромб ён падпарадкуецца агульнаму парадку.
6. Планкі.
Планкі на грудзях – гэта дэвіз, слоган, так сказаць, ваш пасыл сусвету. На планках складаны камбініраваны арнамент. У цэнтры - сымбаль продкаў (мужчна-прарадзіцель, васьміканцовы крыж ці чатыры скрыжаваныя лініі), які абаронены магутным сонечным фонам, сонечным ромбам. Гэта і мае пасланне – як павага да продкаў і мая цікавасць да ўласнай гісторыі. Адзначу, што культа продкаў (Дзяды, Радаўніца і г.д.) – гэта тыповы і вельмі важны для беларусаў культ, традыцыя. Найбольш распаўсюджаным быў так званы сімвал “агульнага продка”, то бок чалавека, які ёсць прашчурам для ўсіх беларусаў.
7. Падол.
Падол азначае сувязь з “ніжнімі” энергіямі і стыхіямі. Я выбраў мужчынскі сімвал Ярылы – сімвал пладавітаці, юра (юр=лібіда), ураджайнасці і поспеху ў начынаннах. Кажучы сучаснай мовай, высокай эффектыўнасці ў розных праектах).
8. Паяс.
Паяс – гэта крыніца сілы, сэнс жыццевага шляху, прафесіі, самаідэнтыфікацыі. Арнамент паясу – водная стыхія. Водная стыхія мела шмат значэнняў, я выбраў сэнс лекавы: “жывая” вада, “мертвая” вада – моцныя і небяспечныя сілы, якія здольны як адрадзіць, так і знішчыць. Зразумела, у дачыненні да маей працы доктара.
9. Добры майстар.
Зразумела, без добрага майста нічога б не атрымалася. Кашулю мне рабіла Наста Глушко (СЭТ). Таксама вельмі важна добрая тканіна, даматканы лен.
10. Вынік:
Комментарии