Лідскі замак
Былі ў Лідзе і ў Лідскім замку. Дарэчы, з Мінску вельмі зручна выбірацца. Туды 3 гадзіны, назад тры - за ўсе 120 тысяч рублеў, замак у цэнтры гораду ля вакзалу. Вельмі зручна! Мне замак спадабаўся, сапраўдны рыцарскі замак 14 стагоддя! Пытанне реканструкцыі і рэстаўрацыі закранаць не буду, бо і без мяне пастараліся. Што тычыцца гарадской забудовы, дык у Лідзе яна захавалася сціпла.
Лідскі замак |
Лідскі замак –
гэта самы старажытны адноўлены замак Беларусі, яму амаль 700 гадоў. Ен
пабудаваны ў 1330-я гады паводле даручэння князя Гедзіміна. Уваходзіў у лінію процікрыжацкай абароны Навагрудак — Крэва — Меднікі — Трокі (пра Меднікі хутка напішу). Замак быў збудаваны з бутавага каменю і
цэглы, меў у плане форму няправільнага чатырохвугольніка з дзвюмя вуглавымі вежамі,
і быў пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку, абкружаным балоцістымі берагамі
рэк Лідзея і Каменка, з поўначы — ровам шырынёй каля 20 м, які злучаў гэтыя
рэкі і аддзяляў замак ад горада.
Замак паспяхова адбіў атакі
крыжаносцаў у 1392 и 1394 гг..У 1384 пасля штурму
замак узялі крыжакі і часткова разбурылі. У 1392 атрады нямецкіх і
англійскіх рыцараў і войскі іх тагачаснага саюзніка князя Вітаўта аблажылі і ўзялі замак. Замак неаднаразова быў абаронены ад
нападаў: у 1394
годзе — ад атрадаў англійскіх і французкіх рыцараў, у 1406 — ад атрадаў
смаленскага князя Юрыя Святаславіча, у 1433 — ад войскаў
князя Свідрыгайлы, у 1506 — ад загонаў
крымскіх татар.Улетку 1659 г. замак штурмам
захапіла рускае войска.
З замкам звязаны
славутыя імены: Гедымін, Альгерд, Вітаўт, Ягайла іх ворагі прынц Генрых (потым
кароль Англіі Генрых ІV,
вядомыя рыцары сэр Генры Персі (1364 (?) - 1403), Джон Бафорт, командоры Ян
Румпенгей, Конрад Ліхтенштейнскі. Усе яны стаялі перад ці за гэтымі сценамі.
Падчас Паўночнай вайны (1700-21) замак быў
двойчы разбураны шведамі, якія ўзарвалі яго вежы. Апошняя бітва тут адбылася ў 1794 годзе паміж паўстанцамі Касцюшкі, якія бараніліся ў руінах
замка, і царскімі войскамі. Варта
зазначыць, што менавіта падчас Паўночнай вайны было узарвана большасць
беларускіх замкаў (у тым ліку Наваградскі!), бо шведы ніколі не пакідалі цэлых
замкаў за спіной. Мо варта патрабаваць у іх грошы на рэканструцыю..
Комментарии