Нарэшце выбраліся ў Пінск. Уражанні аказаліся большымі, чам чаканні. Пінск цудоўны горад з непаўторнай атмасферай. Па захаванасці гістарычнай забудовы займае другое месца пасля Гародні. Горад знаходзіцца на сутоках рэчак Піна і Прыпяць. Насельніцтва 130 тысяч чалавек.
Першае, што мы ўбачылі - гэта іезуіцкі калегіум, пабудаваны ў 1635 годзе. Цудоўнае барока! У ансабль уваходзіў і касцел, які быў знішчаны ў СССР напрыканцы саракавых. Гэты касцел быў галоўнай архітэктурнай дамінантай Пінск. А сам калегіум захаваўся, там зараз музей.
|
Іезуіцкі калегіум (1635) |
|
Выгляд з боку Піны |
|
Справа - калегіум, па цэнтру - знішчаны касцел. |
|
Унутры калегіума |
|
Саркафаг князя, 11 ст. |
|
Драўляны ровар (веласіпед), 1920-ыя |
Ідзем па гораду:
|
Прылепленая "цыбуля" да касцела 18 стагоддзя |
|
Рынак. |
|
Гарадская забудова |
|
Плітка хвалямі |
Зусім побач знаходзіцца цудоўна захаваны комплекс будынкаў францісканскага манастыру. Ён займае цэлы квартал і з'яўляецца буйнейшым комплексам барока на тэрыторыі Беларусі. Ордэн францысканцаў быў у Пінску з 1396. Касцел быў пабудаваны ў 1510 годзе, значна перабудаваны ў 1706, званіца пабудавана ў 1817. Цалкам захаваліся жылыя будынкі манастыра. Увесь комплекс рэстаўраваны і цудоўна выглядае. Зараз ен - архітэктурная дамінанта гораду.
Пройдземся па гораду. У Пінску захавалась шмат што:
Адзначым, што ў горадзе шмат сучасных будынкаў, якія падстройваюцца пад гістарычны стыль. Часам гэта добра, часам сумнеўна, але ў любым выпадку, гэта лепш панэлек, якімі забудоўваюць Мінск.
Комментарии