Белавешкіны на Белым возеры.
Сення з Кацяй зладзілі вялікую вандроўку па заходнім беразе Белага возера, прайшлі праз веску Перасудавічы (вядома з 16 ст.). Прайшлі праз урочышча "Чортава кола", але ні чорта ні цмока не знайшлі.Чым цікава Белае возера?
1. Найперш, па агульнай плошчы акваторыі азёр, сажалак, вадасховішчаў Беразоўскі раён - самы «водоемный раён» Беларускага Палесся і паўднёвай паловы Беларусі.
2. Па-другое, сярод 45-ці Белых азёр у Беларусі менавіта гэтае возера самае вялікае (плошча 5,7 км кв.). Няма роўных яму і сярод палескіх «цёзак» у Польшчы і Украіне.
3.Ну і гэта возера ўнікальна для краіны ў гідрабіялагічныя стаўленні. Любы турыст можа лавіць тут трапічных крэветак, і самыя розныя віды рыб. Нават піраньі! Бо ў Белае возера ідзе зкідванне цеплай вады з электрастанцыі і летам тэмпература ў возеры можа сягаць 25 градусаў!
У Палесьсі на балоце
Цмок хаваецца ў чароце.
Зьеў бярозку на сьняданак,
Струшчыў дуб, як абаранак.
Праляцеў над вёскай цмок –
Пахаваліся, хто змог!
Толькі Яська не спужаўся
Ды на цмоку пакатаўся!
Комментарии