На мінулым тыдні наведаў веску Пральнікі. Дапамагаю Каце скласці свой радавод. Пральнікі мне вельмі спадабаліся. Цудоўныя горы, выключныя краявіды, вузкая хуткая рака якая цячэ між дамоў, рэшткі маентка, цудоўная брукаванка на цэнтральнай вуліцы, прыгожыя хаты, цудоўныя людзі. І яшчэ панская сажалка, царква-капліца, старажытныя могілкі і шмат чаго іншага.
|
Дом 1910-ыя |
З Пральнікаў паходзяць Сабалеўскія. Сабалеўская Вольга Міхайлоўна (1901-1941), жонка Бенедзікта Тышкевіча, - гэта прабабуля Каці. Яе бацька - Міхаіл Касперавіч Сабалеўскі (1875?) і яго жонка Ганна
(з вескі Хахлы). Пра Ганну вядома, што яе маці была выйграны ў карты і
прывезена ў Беларусь з Бессарабіі. Ганна загінула падчас вайны, калі
накіроўвалася ў родную веску, у Хахлы. Каспер (Каспар) Міхайлавіч Сабалеўскі (1820?) і яго жонка Пелагія Нікалаеўна,
вядома, што ў іх у 1863 годзе нарадзілася дачка Гання запіс НГАБ,
136-14-340 (т.1), ст. 780 (аб), запіс нумар 43 (Ганна). Пра Каспара
вядома, што ен пражыў 115 год. І
Міхаіл Сабалеўскі (нарадзіўся ў 1795?).
Шматлікія роды Сабалеўскіх у Заходняй Беларусі паходзяць ад татарскіх родаў, якія перасяліліся на Беларусь у часы Вітаўта (15 стагоддзе), большасць Сабалеўскіх выкарыстоўвае герб Слепаворан. Сабалеўскія унесены ў спіс шляхты
Івянецкага касцела за 1800-1827 гг.
|
Хавалісь ад немцаў і партызан |
|
Прапітка малаком |
|
Прыгожая кафля ў старых дамах |
|
Сажалка ў двары |
|
Дом, што памірае з 1937 (гаспадар расстраляны) |
|
Царква-капліца |
|
Краявіды |
|
Мураванка |
|
Панская сажалка |
|
Будынкі маентка |
|
Востраў на сажалцы |
|
Вясковыя падмуркі |
|
Брукаванка |
|
Кафля |
|
Царква |
Комментарии