Гісторыя майго прозвішча: ад Булавешкі да Белавешкіна.
Доўгі час мне здавалася, што мае прозвішча тлумачыцца вельмі проста: “белая” + “вешка”.Вешка – гэта паменьшэнне ад “веха”, вешкай называлі раней межавую палку, якой адзначалі межы, дарогі, ставілі як метку. Ну а белая – зразумела таксама, белы колер бачны здалек і мелам легка пафарбаваць яе. Мне падабалась такое тлумачэнне: сам я светлы і прозвішча Белавешкін мне пасуе. Але насамрэч усе аказалася нашмат складаней. Аб гэтым і мой аповяд.
ад Булавешкі да Белавешкіна |
Усе Белавешкіны паходзяць з адной вескі - Коркаць (Коркат) Магілеўскага раёны і з'яўляюцца сваякамі між сабой. Калі я знайшоў архіўныя паперы, дык аказалася, што з першых згадкаў да 1912 году прозвішча маіх продкаў пісалася як “Булавешкинъ”. Памылка ці не? Метрычныя кнігі зафіксавалі некалькі дзесяткаў запісаў, зробленых рознай рукой і паўсюль адна і тая ж форма: Булавешкін. Што ж адбывалася пазней?
Дакументы не захаваліся, але дзесьці ў 1910 мой пра-прадзед браў крэдыт у зямельным банку на пакупку зямлі разам з братамі. Для гэтага пэўна спадрэбіліся нейкія дакументы і, мяркую, пры іх падрыхтоўкі адбылася памылка і замена “Була” на “Бѣла” ад слова “Бѣлый”.
Бо з гэтага часу пачынае сустракацца ў метрыках запіс “Бѣлавешкинъ”. Але гэтая форма застаецца ў меншасці і да 1917 дамінуе форма Булавешкін. Звярніце ўвагу, што па правілах рускай мовы павінна быть “Бѣловешкин”, але літара А ацалела. І нават у перапісу 1925 года большасць прозвішч запісана на рускай мове як «Белавешкин», менавіта праз “А”. У перапісу 1925 года яшчэ ацалеў першапачатковы варыянт прозвішча: “Булавешкін”, яго захаваў брат майго пра-прадзеда. Апошні раз прозвішча Булавешкін у скажоным стане спамінаецца ў ваенных запісах (1944 г.), дзе запісана са слоў салдата як Булавещский. На сеняшні дзень амаль ніхто пра гэта не памятае, толькі адна бабулька з суседняй вескі ўжыла старую форму: “А не, тут Булавешкі не жывуць ужо!”.
З другой літарай мы разабраліся. Цяпер пытанне канчатку. Вядома, што шмат беларускіх прозвішчаў русіфікаваліся, і таму часта дапісваліся канчаткі –ін, -оў, -еў. У архіве захаваўся дакумент, складзены ў 1912 годзе маім прадзедам і яго братамі ўласна, дзе яны падпісаліся як “Бѣлавешковы”. Адзначу яшчэ, што адзін з Белавешкіных, які ў 1918 годзе пераехаў на Ўкраіну, змяніў прозвішча на “Беловешко”, хоць у яго афіцыйных дакументах і стаяла “Беловешкин”. Яшчэ аднім аргументам з’яўляецца ўжыты старажыламі варыянт “Булавешкі”. Таму есць усе падставы сцвярджаць, што першапачатковым варыянтам майго прозвішча была форма “Булавешка (Buɫawieška)”. Зараз такога прозвішча няма.
Что ж такое булавешка?
Слова булавешка ўтварылася ад слова булава. Гэта старажытны індаеўрапейскі корань, які азначае нешта круглае. Вытворнае на -ava (-avъ от слав. *bula "шишка, набалдашник", словен. búla "шишка, желвак", чеш. boule "шишка", польск. buɫa "ком", bula "пузырь", сербохорв. бу́љити, избу́љити "выпучивать глаза, таращиться".
Адзначу, што ад кораня Булава ўтварылася шмат пераважна ўкраінскіх і беларускіх прозвішчаў (Булава, Булавін, Булавенка, Булавінскій і гэтак далей). Гэта звязана з тым, што булава была распаўсюджаным знакам улады не толькі вышэйшага ваеннага кіраўніцтва, але і больш дробных чыноў, асабліва гэта тычыцца панцырных баяр і казакаў.
Гэтае слова мае два значэннi: у дачыненні да людзей і да рэчаў.
Да рэчаў:
“І ўзважыў булавешку ў руках, пагразіў ёю.” “Только когда пан судья сходил с коня, становилось видно, что через плечо у него торба с золотым шитьём, а в ней Статут, как говорили, а за поясом серебряная булавешка”. Ад слова булава шмат прозвішч з рознымі суфіксамі.
2. Булавешка – патаўшчэнне ў выглядзе шара, мнагагранніка і пад. на верхнім канцы палкі, кійка і пад., патаўшчэнне на стрыжні, на ствале; нараст. невялікая палка з патаўшчэннем на канцы, дубіна.
3. Рытуальны язычніцкі прадмет, на жаль, з невядомай функцыяй.
Рытуальные дубовыя булавешкі |
Прыклады:
“Данік адчыніў адрыну i ўбачыў у кутку бязмен: з булавешкай”, “бо пачуваўся ў ім не надта вольна, бо сеў толькі пасля нейкіх сутаргавых рухаў, засунуўшы з перапуду ў рот булавешку сваёй палкі”, “потым гралі гімн, і ў бубнача пасьля кожнага ўдару булавешкай падскоквала кепурка”, “доўгае скураное паліто таго ж колеру, кій з бронзавай булавешкай”, “выйшаў з залы, дапамагаючы сабе тонкім кіем з булавешкай ў выглядзе грознага льва”
Да людзей.
Ужываецца ў двух значэннях аналагічна слову “галава”: у пазітыўным (разумны, кемлівы чалавек) і ў негатыўным (упарты, глупы, дурань), аналагічна расейскаму слову “балда”.
2. Прыклады пазітыўнага значэння:
“ таксама трэ мець не абы-якую булавешку. Дурань такое не зрабіў бы нігды, факт.”, “не задумваешса нават, вучоная булавешка,— калі гэты яблык еў чарвяк, а памідор брала гніль, то ён і табе, напэўно, будзе не шкодны!”, “Уладзік ледзь не хапіўся за галаву — якая ж з яго булавешка, як ён мог адразу не падумаць з Паўлам”.
3. Прыклады негатыўнага значэння:
«Яна ж, булавешка, и зараз, абуўшы сваё сэрца ў лапці, іх, напэўна, шкадавала б», “Ах, Лаўрэн, Лаўрэн, якая з цябе булавешка і ёлупень, хоць і бывалы мужчына!” , “Дурны Зміцер гэтага зусім не разумее і шчэ скардзіцца, дубовая булавешка, перад кожным сустрэчным ды ледзь не плача, бы тая баба,— шчэ пават зайздросціць.”
Іншыя Белавешкіны.
Існуюць і іншыя носьбіты прозвішча Белавешкін з Расійскай Федэрацыі. Частка з іх – гэта беларускія Белавешкіны, якія пераехалі ў часы СССР. А іншыя – гэта не родзічы, а аднафамільцы. Я даваедаўся, што Белавешкіны з Калужскай вобласці (веска Чубарава) змянілі прозвішча з “Беловошкин” на “Беловешкин”. Есць яшчэ і Белавешкіны з Угліча, магчыма з такой жа гісторыяй.
Комментарии