Беларускі гераічны эпас: дзе шукаць, што чытаць?
Неяк я
задумаўся аб тым, ці есць добрыя творы беларускага гераічнага эпасу. Гэта
буйныя творы, дзе дзейнічаюць і перамагаюць героі, дзе прырода і чалавек
адзіны, творы, дзе раскрываецца хараство народу. І дзе няма лішніх скаргаў і
жаласлівасці. Можа гэта і мая думка, але беларуская літаратура большасцю
складаецца з твораў, дзе беларусаў прыгнятаюць і няволяць. Хочацца пазітыву. Хочацца пачытаць дзецям годнага і беларускага. Крыху знайшоў, чытайце!
Літаратуразнаўчы
энцыклапедычны слоўнік тлумачыць гераічны эпас наступным чынам: “Гераічны
аповед пра мінулае, які змяшчае цэласную карціну народнага жыцця і паказвае ў
гарманічным адзінстве пэўны эпічны свет і герояў-волатаў. … Часам гераічны эпас
называюць народным”. Беларускі даследчык Вячаслаў Рагойша ўказвае: “Эпас
народны — фальклорныя творы казачна-легендарнага зместу, якія адлюстроўваюць
цікавыя, важныя для народа гістарычныя падзеі: эпапея, быліна, дума,
гістарычная песня, балада, казка, паданне”. Пры гэтым далей ім адзначаюцца ў якасці
ўзораў эпасу і такія творы, як “Манас”, “Калевала” і некаторыя іншыя.
Даследчыцай
Тамарай Чабан у дачыненні да прадмета гаворкі некалі было трапна адзначана: “Нацыянальны
эпас — гэта тое духоўнае ядро, вакол якога фарміруецца і ўтрымліваецца нацыя, народ.
У ім закадзіраваны… мінулае народа і яго будучыня, тыя духоўныя каштоўнасці, арыенціры
ў сусвеце, якія вызначаюць яго непаўторнасць, адметнасць гістарычнага шляху”. Гэта,
магчыма, і ёсць тая характэрная рыса, якая аб’ядноўвае вельмі розныя па часе стварэння,
па сваіх мастацкіх адзнаках жанравай форме ўзоры нацыянальнага эпасу. Няма
народа, які не захаваў бы ў сваёй памяці ўспамін пра гераічнае мінулае.
Большасць
твораў нацыянальнага эпасу дайшла да нас у форме гераічнай паэмы, што і дае
падставу меркаваць пра яго наяўнасць у культуры пэўнага народа менавіта па
гэтым жанры. Але ж у асобных літаратурах свету не захавалася ці зусім не
заявіла пра сябе такая жанравая форма, што ў сваю чаргу ставіць пытанне пра
наяўнасць нацыянальнага эпасу, напрыклад, у польскай, кітайскай, японскай, і ў
тым ліку беларускай літаратурах.
У
дачыненні да нашай сітуацыі ў свой час выказалася Тамара Чабан: “Некаторыя
пісьменнікі, гісторыкі, фалькларысты лічаць, што беларускі нацыянальны эпас быў
калісьці мацерыком — цэласнай, арыгінальнай з’явай, але з-за неспрыяльных
варункаў гістарычнага развіцця народа, немагчымасці яго запісу распаўся на
асобныя астраўкі, захаваўся ў казках, легендах, паданнях, у старых летапісах… У
беларускай літаратуры жыве мара пра ўзнаўленне нацыянальнага эпасу”.
Беларуская
літаратура, як і ўсе іншыя, мела перад сабой не ў меншай меры багатую эпічную
традыцыю, якая прадстаўлялася рознымі эпічнымі жанрамі: казкамі, паданнямі,
часткова баладамі і былінамі, гістарычнымі песнямі. У XV — XVI
стагоддзях беларусы былі ў значнай меры блізкімі да стварэння магчымых узораў
нацыянальнага эпасу. Гэтым часам і пазначаецца з’яўленне першых беларускіх
твораў паэмнага жанру.
Адсутнасць
адзінай аб’яднаўчай ідэі для народа, дзяржаўную нявызначанасць, безумоўна,
нельга назваць спрыяльнымі ўмовамі для стварэння нацыянальнага эпасу. Своеасаблівасць
яго якраз і заключаецца ў тым, што «патрэбен цэласны вобраз Айчыны,
нацыянальная ідэя, духоўны стрыжань, вакол якога і зможа гуртавацца народ»
(Тамара Чабан). У беларускай мастацка-культурнай прасторы гэта ўсё з’явіцца
пазней, у пачатку ХХ стагоддзя. Вынікам працэсу і стане стварэнне Якубам
Коласам паэмы “Новая зямля”, у якой па-свойму, у вызначанай нацыянальнай
традыцыі, будуць праяўляцца рысы нацыянальнага эпасу. Да стварэння яго
спрычыніліся і Янка Купала, і Максім Багдановіч, пісьменнікі пазнейшых часоў,
безумоўна, і Уладзімір Караткевіч.
У 1994 годзе выйшла кніга “Мастарава” — узор гераічнага эпасу народнасці эрзя і мокша, што насяляюць тэрыторыю сучаснай Мардовіі. Гэты твор адразу прыцягнуў увагу шматлікіх даследчыкаў. Кнігу “Мастарава” вучоныя ставяць у адзін шэраг са знакамітай “Калевалай”, а яе складальніка Аляксандра Маркавіча Шаронава называюць “эрзянскім Лёнартам”.
Таму я
чакаю і з’яўленне беларускага эпасу, для гэтага ўжо прыйшоў час! А для сабе я
выдзеліў тры крыніцы гераічнага эпасу.
1.
Беларускія казкі і быліны. Есць вельмі цудоўныя казкі, напрыклад “Іван Знайдзён
і Шкляныя горы” – раю!
2.
Музычны эпас, гурт Стары Ольса. Напрыклад, іх альбом “Стары Ольса. Гераічны
эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы”.
Усе без выключэння прэзентаваныя песні грунтуюцца на гістарычных
крыніцах – пісьмовых творах 14-17 стст. і нотных матэрыялах 16-19 стст.
3. Паэзія
16-17 стагоддзяў, пераважна на лацінскай мове.
Гераічны эпас беларусаў расквітнеў у межах кніжнай лацінамоўнай паэзіі
эпохі Рэнесансу. Вялікая гісторыя патрабавала вялікіх паэтаў, здольных уславіць
подзвігі новых герояў.
Ёсць адна вельмі важная акалічнасць. Тыповым лацінскім практыкаваннем па элементарнай граматыцы (кшталту нашага «Мама мыла раму») быў сказ «Viri in periculis patriam defendere debent» («Мужчыны ў небяспецы павінны абараняць радзіму»). Гэтае немудрагелістае, на першы погляд, выслоўе насамрэч фармулюе старажытны кодэкс воінскай годнасці: ваяваць можна толькі на сваёй зямлі, абараняючы Радзіму, а захопніцкія войны — ганьба. Гэта — і кодэкс воінскай годнасці вялікіх герояў-волатаў беларускай зямлі. Менавіта на гэтым грунце спрадвеку фармавалася ў нашых суайчыннікаў пачуццё патрыятызму: шануючы сваю Радзіму, яны навучаліся шанаваць і іншыя краіны.
Нарадзіўся
верагодна ў вёсцы Уса (Усава) у цэнтральнай Беларусі, дакладнае месцазнаходжанне якой дагэтуль
нявысветленае за нястачаю дакументальных крыніц. Паходзіў з сям'і паляўнічага. Пачатковую
адукацыю атрымаў у кафедральнай або царкоўна-прыходскай школе. Працягваў
навучанне ва ўніверсітэтах Балонні, Вільні, Кракава. Яго твор “Песня пра зубра” – лічу
настольнай кнігай кожнага беларуса.
Паэма
лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да
з'яўлення паэмы «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча. У паэме яскрава выражаны патрыятычны
заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад
пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця,
услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя
патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансна-ўтапічная канцэпцыя
гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных
адносін. Усе часткі твора аб'яднаны тэмай лёсу радзімы, адданасці роднай зямлі.
Мікола Гусоўскі стварыў мастацка-гістарычны гімн
прыгажосці сваёй зямлі. Зубр
у паэме — алегарычны вобраз роднага краю,
сімвал яго былой магутнасці. Вялікая заслуга Міколы Гусоўскага ў пастаноўцы ім
праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання і
памнажэння багаццяў радзімы. Для Міколы Гусоўскага прырода — усенародны
здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і
эстэтычных пачуццяў. «Песня пра зубра» напісана ім на класічнай латыні,
але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы.
Вось
урывак з паэмы:
Знае
народ, што лясы нашы - скарб неацэнны,
Ён не
зьмяняе яго нат на золата. Морам
Чэргі
чужых караблёў па яго да нас цягнуць,
Дзівы
вязуць нам багатых заморскіх тавараў.
Шчодрая
вільгаць з прыродных у лесе жаролаў
Цёплым
дажджом палівае ўраджайныя нівы,
Рэкі у
сьвет спрытна лес наш сплаўляюць плытамі,
Што, як
масты, заляглі паміж землямі княства.
Глебы
багатыя працы цяжкое ня просяць,
Толькі ў
жніво скрозь пярэсьцяцца жнеямі нівы, -
Статкі ў
суценьню узьлесьсяў пасуцца на волі,
А у лугох
- табуны скакуноў хутканогіх.
Дар нашых
ніваў, лясоў прадаем мы за мора
Іншым
краём і, няхай мы раўня па багацьці,
Цэнім
заморскае менш, чымся родныя пушчы.
Княства
Вялікае нашае - край дабрадзейны,
Больш,
чым красу ў сваім моры зялёным хавае.
Ён - і
складніца жывіцы й смалы карабельнай,
Скуркаў
куніцы, і мёду, і воску й дзічыны.
Так што
чужынцы-купцы трасянуць калітою
Могуць
цяжкой, не скупіцца на торжышчах нашых.
Знойдуць
усё: і сасну карабельную й дубу
Стырты й
драніцу на дахі чужым багацеям
Тамка,
дзе лесу няма. Нашы пушчы на дзіва
Борзда
растуць. Не знайсьці гэткіх волатаў-соснаў
Пэўне
нідзе. Шчодра нас надарыла прырода!
Водараць
пахамі краскаў лясныя узьлесьсі -
Месца
ўлюбёнае вёскаў на гульні ды йгрышчы,
Бортнікі
нашыя дзюплі дзяўбуць у камлішчах
Дрэваў
старых і ўжо маюць вульлі неўзабаве.
Вёснамі -
птушкі лясной не палічыш у пушчы,
Б'юць яе
стрэламі ў нас, а часамі й мушкетам
Тых
пявуноў, аб якіх яшчэ Пліні нам піша,
Ў пушчы
бязь ліку. У нас тут іх клічуць глушцамі.
Птушка
важкая, вагою гуся перавысіць,
Пах
асаблівы глушцоваму мясу ўласьцівы.
Большай
уцехі нямаш, чымся бачыць, як певень,
Трапна
падбіты, падскочыць... і падае долу!
Зь цягі
нясе паляўнічы дзьве нібы здабычы:
Страву
для цела, адлі і спажыву для духу.
Дзе ні
паткнешся - майструюць ці сеткі, ці пасткі:
Гэтай ня
зловіш - у гэную трапіць дзічына.
Лесу
закон скрозь адзін для здабытчыка-лоўцы!
І яшчэ:
Выдумка гэта карэннем сваім пранікае
У княжанне Вітаўта ў годы найвысшага ўздыму
Княства Вялікалітоўскага. 3 мэтай падтрымкі
Боегатоўнасці будучых рэкрутаў з вёсак
Князь і загадваў стварадь у сваіх уладаннях
Лагер ваенны пры кожным паселішчы ў пушчах,
Дзе рыхтаваў свае раці да бітваў наступных.
Ен паміж воймамі ў шапку не спаў і дружыны
У дзікіх аблавах на звера прывучваў змагацца
Так, як і ў бітвах з татарамі, і гартаваў іх
Сілу і дух у нягодах няспынных паходаў.
Ён, двуадзіны ў асобе вялікага князя —
Факельшчык войнаў са слабым, а з дужым анёл-міратворац
Ставіў аголены меч свой, як слуп пагранічны,
Перад нашэсцямі ворагаў з поўдня і ўсходу.
Нават татарын, пакорліва ўнурыўшы голаў,
Лук свой зламаны яму аддаваў і тлумачыў,
Што, спаганяўшы ясак каля вотчын літоўскіх,
Сам станавіўся пачварнай здабычай літвінаў.
Быў літасцівы да тых уладарцаў, якіх ён
Ставіў на княства па выбару ўласным і нават
Грознай Ардзе мог прыцыкнуць: знай меру, татарын!
Як знакаміты багаццем і сілай Масковіі землі,
Усё ж і яны прымірэння прасілі з літвінам.
Турак з Таўрыды заўсёды цюкі падарункаў
Вітаўту слаў, прыхаваўшы свой клопат таемны:
Як бы задобрыць, улесціць і гнеў не наклікаць
На галаву сваю з боку Літоўскай дзяржавы.
Тры каршуны, што наводзілі жах на паўсвета,
Як пылюкі, перад ім нават ціўкнуць не смелі.
У другой
палове XVI стагоддзя на палітычную арэну дзяржавы ўсё больш рашуча і
прадстаўніча выходзіць айчынная магнатэрыя — Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы. Цяпер
не толькі ў гонар манархаў, але і ў гонар князёў — ваяводаў, канцлераў,
гетманаў — складаюць пышныя дыфірамбы і панегірыкі мясцовыя і прыезджыя паэты.
Адным з такіх герояў, слава якога ўзбуйнела на крывавых палях Лівонскай вайны,
быў Мікалай Радзівіл, князь Свяшчэннай Рымскай імперыі, вялікакняжацкі намеснік
караля Жыгімонта Аўгуста, вялікі гетман і канцлер Вялікага Княства Літоўскага.
26 студзеня 1564 года ён з 10-тысячным войскам атакаваў 24-тысячную армію князя
Пятра Шуйскага (пры тым, што на дапамогу Шуйскаму набліжалася 50-тысячнае
войска братоў, князёў Пятра і Васілія Шчэпіных-Сярэбраных).
Подзвіг
войска Мікалая Радзівіла быў апеты ў гераічным эпасе «Радзівіліяда» (Вільня,
1592) віленскім паэтам Янам Радванам. Ян Радван паходзіў з мяшчан. Па
веравызнанні быў кальвіністам, нарадзіўся, верагодна, у Вільні, так як сам сябе
называў Віленскім (лац. Ян Radvanovius Vilnensis). У маладосці быў звязаны са
дваром Хадкевічаў, пазней - з біржанскай лініяй Радзівілаў. Вучыўся ў Вільні, а
пасля ў Падуанскім універсітэце.
Прапаную
ўрывак з гэтага твору (дзе ідзе пералік войска):
РАДЗІВІЛІЯДА,
або Пра
жыццё і дзеі, слаўныя подзвігі бессмяротнай памяці найсвятлейшага пана Мікалая
Радзівіла, князя ў Дубінках і Біржы <…>, наймацнейшага ваяводы войскаў
Вялікага Княства Літоўскага
Храбрае племя айчынных вайскоўцаў сюды
ён кіруе.
Хутка пяхота ідзе ды напорыста конніца
мчыцца,
Войска вялікае: віленцы, з імі й сыны
твае, Кунас,
Тыя яшчэ, хто жывуць на ўзбярэжжы, дзе
Нярыс магутны
Нізкай далінай цячэ ды хаваецца ў Хронавых
водах;
Выхадцы з Трокаў яшчэ ды з магутнага
Віцебска, з імі
Тыя, якіх гадавалі прасторы цудоўнае
Оршы;
Хтосьці між пушчаў жыве, між прывабных
лугоў і палеткаў —
Гожа Бярэзіна там берагі пакрывае чаротам;
Волаты з даўняга Полацка крочаць, магутныя
сэрцам,
Слаўнага Мінска сыны, жыхары старадаўняй
Гартыны1,
Тыя, хто з Ліды паходзяць, хто бачаць
празрыстую Ваку,
Іншыя — Марсаў народ — Эрдзівілавы нівы2
абходзяць,
Землі твае, Магілёў, ды суседняга краю
прасторы.
Там на адных пазіраюць аршанскія дахі,
на іншых
З вежаў сваіх чатырнаццаці годна глядзіць
Азярышча.
Я не забуду сказаць пра муры і гасцінцы
старыя
Даўняга Брэста, а з ім і маленькую Рэчыцу
ўспомню.
Гомельцы ў войску, мазырцы, ды іншыя
ратнікі разам:
Іх, вельмі здатных да бітвы, гадуе прываблівы
Остэр.
Як не сказаць пра ашмянцаў, мужоў з узбярэжжа
Ластаі,
Іншых, што маюць раллю блізу жоўтага
Нёмана кручы.
Мушу і тых прыгадаць, хто на кобрынскіх
землях шчыруюць,
П’юць з Аксіяка ваду ды ўраджай здабываюць
багаты.
Тых гадавалі прасторы Мсціслаўля, тых
— Ула, якая
Поўніла хуткія воды крывёю маскоўцаў,
а гэтых —
Землі Іванска, збялелыя скрозь ад касцей
чалавечых;
Крэва яшчэ — напамін пра забітага Кейстута.
Побач
Слонімскіх волатаў раць, жыхары Ваўкавыска
і русы,
З імі — язігі яшчэ, непахісныя ў бітве,
што часам
Шлемам сваю сівізну прыкрываюць, аб смерці
не дбаюць;
Побач — мужы, што аруць узбярэжжа празрыстае
Свенты.
Тут — Самагітыі плоднай, зямлі меданоснай,
тубыльцы,
Там — ваўкамерцаў атрад, а таксама браслаўцаў
харугва.
Мноства плямёнаў, адважных народаў, якімі
Правіў Баторый тады непахіснаю, цвёрдай
рукою.
Ян Караль
Хадкевіч. Подзвіг яго войска, якое 27 верасня 1605 года атрымала перамогу ў
вайне з арміяй Карла IX, стрыя караля Жыгімонта Трэцяга Вазы, уславіў стараста
Мінскі і Браслаўскі, вялікі маршалак, кашталян віленскі Хрыстафор Завіша ў
гераічным эпасе «Караламахія» (Вільня, 1606). Прадмет эпічнага ўслаўлення ў
творы — слаўная перамога войска Хадкевіча, якое складалася з 3500 ратнікаў, над
11-тысячнай арміяй Карла IX.
КАРАЛАМАХІЯ,
у якой
апісваецца шчаслівая перамога, атрыманая з Божай дапамогай Каралем Хадкевічам,
графам у Шклове і Быхаве, старастам Жамойці і Дэрпта, намеснікам Лівоніі і
польным гетманам …
над Карлам, князем Швецыі, …
27 верасня 1605 года ў Лівоніі пад Кірхгольмам
над Карлам, князем Швецыі, …
27 верасня 1605 года ў Лівоніі пад Кірхгольмам
80 Шведы разбіты ў васьмі папярэдніх ваенных
сутычках
Страшная бітва была, бо адзін дзень не бачыў ніколі
Столькі забітых, — яны напаўнялі лівонскія землі.
Трупы імгненна тады засцялілі палі пад Кірхгольмам!
Сонца над імі ўзышло, новы дзень іх пабачыў — свяшчэнным
85 Днём для сармацкага стаў святара: той быў жорстка забіты
Страшная бітва была, бо адзін дзень не бачыў ніколі
Столькі забітых, — яны напаўнялі лівонскія землі.
Трупы імгненна тады засцялілі палі пад Кірхгольмам!
Сонца над імі ўзышло, новы дзень іх пабачыў — свяшчэнным
85 Днём для сармацкага стаў святара: той быў жорстка забіты
Пры
алтары тваім, о Міхаіл, па загаду тырана —
Ён ненавідзеў жывых і ўсіх тых, хто маліўся за жыцці.
Поўніцца трупамі ўсё, разліваюцца рэкі крывёю,
Высяцца горы забітых жаўнераў гаротнага войска.
90 Памяць баіцца пра гэта згадаць нават нам, пераможцам.
Выгляд жахлівы такі выклікае нязменныя слёзы.
Хто ж не заплача, убачыўшы рэкі крыві хрысціянскай?
Прыхадзень, можа, з Каўказа, з армянскай зямлі, дзе вытокі
Тыгра глыбокага… Іншы ж, на гэтае поле зірнуўшы,
95 Кожны, каго адкупіў Ты, наш Божа, святою крывёю,
Слёз не стрымае сваіх. Толькі хто ж у адказе за гэта?
Сведкі мне — гэтыя слёзы й прарочыя ў небе сузор’і:
Ні на мяне, ні на войска маё не спадае адказнасць:
Мужна ахоўваць Радзіму і ворагаў гнаць з яе межаў
Бог дазваляе й прырода, ніводны закон не пярэчыць».
Ён ненавідзеў жывых і ўсіх тых, хто маліўся за жыцці.
Поўніцца трупамі ўсё, разліваюцца рэкі крывёю,
Высяцца горы забітых жаўнераў гаротнага войска.
90 Памяць баіцца пра гэта згадаць нават нам, пераможцам.
Выгляд жахлівы такі выклікае нязменныя слёзы.
Хто ж не заплача, убачыўшы рэкі крыві хрысціянскай?
Прыхадзень, можа, з Каўказа, з армянскай зямлі, дзе вытокі
Тыгра глыбокага… Іншы ж, на гэтае поле зірнуўшы,
95 Кожны, каго адкупіў Ты, наш Божа, святою крывёю,
Слёз не стрымае сваіх. Толькі хто ж у адказе за гэта?
Сведкі мне — гэтыя слёзы й прарочыя ў небе сузор’і:
Ні на мяне, ні на войска маё не спадае адказнасць:
Мужна ахоўваць Радзіму і ворагаў гнаць з яе межаў
Бог дазваляе й прырода, ніводны закон не пярэчыць».
Крыніцы:
Комментарии