Рэцэпт дзіцячага шпацыру: ваверкі, бурбалкі і сініцы (фота).
Крыху здымкаў з нашага ўчорашняга шпацыру па менскім парку. Зяленага, якрамя імху, няшмат, але многа галодных ваверак, якія ядуць з рук і сініц. Калі ласка, не забывайце карміць іх несаленымі семачкамі, бо саленыя шкодныя для здароў’я жывел і птушак. Ну, гарэхі яны таксамі вельмі любяць. Калі ваверкі сытыя, тады не будуць да вас падыходзіць, шукаце галодных. За галодных у парку самая сапраўдная канкурэнцыя! Прыемных шпацыраў і ўражанняў!
Рэцэпт дзіцячага шпацыру: ваверкі, бурбалкі і сініцы. |
Комментарии