Востраў Выжжа: хованка палескага цмока, князя Вітаўта і палешукоў (фота).
Востраў Выжжа: хованка палескага цмока, князя Вітаўта і палешукоў. Зладзіў падарожжа на Чорнае возера да вострава Выжжа (ці Выжа, з націскам на а, як кажуць мясцовыя). Востраў гэты вядомы тым, что тут па легендах жыве цмок, які і выжаг полымем востраў (таму і Выжжа!), а яшчы тым, што на востраве хаваўся вялікі князь літоўскі Вітаўт ад крыжакой, які ўпотай напалі, каб забіць яго.
Востраў Выжжа: хованка палескага цмока, князя Вітаўта і палешукоў (фота). |
Гаці праз балоты
Каб рухацца па балотах, есць два варыянты: лодка і гаць. Гаць - гэта насьціл зь бярвеньня праз балота ці дарогаа праз забалочанае месца з насцілам з бярвенняў, галля. Калі схваць адну дошку, дык прайсці ужо немагчыма.
Есць цікавы выраз: "хоць гаць гаці" - значыць "шмат". Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння гаць гаціць, дзе гаціць абазначае ‘рабіць гаць, пракладаць дарогу цераз балота ці гразкае месца’, а гаць - ‘насціл з бярвення, галля, ламачча; грэбля’. На такі насціл нярэдка ішло вялікае мноства рознага матэрыялу.
Старажытны палескі горад Здзітаў.
Здзітава і прылеглыя да яго азеры – гэта вельмі непрыступныя мячсціны. Нават у 1941-1944 гадах тут не было немцаў, бо невялікая група партызан кантралявала вузкія балотныя тропы, а іншага шляху пранікнуть амаль не было. Упершыню Здзітоў згадваецца аж у 1005 годзе як горад. У 1252 годзе – гэта вотчына Міндоўга, які упершыню прыгадваецца як уладар Наваградка, Ваўкавыска, Слоніма і Здзітава падчас сутыкнення з галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. “Даніла ж з Васількам рушылі да Новагарадка. Даніла, параіўшыся з братам Васількам, паслаў яго на Ваўкавыск, сына свайго - на Слонім, а сам пайшоў да Здзітава, і, здабыўшы шмат гарадоў, яны вярнуліся дамоў”. Звярніце ўвагу, што Здзітаў галоўны!
Вітаўт, які хаваўся на востраве Выжжа.
У 1409 годзе крыжакі паспрабавалі забіць князя Вітаўта ўпотай. Для гэтага яны патаемна сабраўшы войска, выслалі яго ў Літву праз пушчу, расцягнуўшыся паміж Гроднам і Бельскам, а ў нядзелю красавіка, напаўшы на мястэчка Ваўкавыск, дзе народ быў сабраўся на набажэнства, усё абрабавалі і спалілі, люд жа абодвух палоў, складзены з літвінаў і русінаў, у няволю забралі і той жа самай дарогай, якой прыйшлі, хутка вярнуліся назад.
Даведаўшыся пра тое, вялікі князь Аляксандр, які ў Слоніме за сем міль ад таго месца знаходзіўся, узр-шаны і раптоўнай трывогай агорнуты, сам, з адной толькі жонкай Ганнай, хаваўся ў цёмных і балоцістых лясах каля Здзітава. На шляху ж, якім войска крыжацкае ішло да Ваўкавыска і вярталася праз тую самую пустку, утварыўся вялікі гасцінец, і яго як сведчанне тых спраў па сённяшні дзень яшчэ паказваюць. Акурат з таго часу вайсковая старожа прызвычаілася паліць толькі дубовую кару, якая не дае дыму, каб распаленае вогнішча не выдавала месцазнаходжанне каравулаў" Можа востраў Выжжа і тады атрымаў сваю назву? Ад вогнішчаў каравулаў? Невядома.
Востраў Выжжа
Даволі вялікі і высокі пясчаны востраў. З лесам і нават хованкай для рыбакоў.
Сучасная хованка падобная на старую стогадовую)) |
Цыбуля для рыбацкай юшкі |
Заплывайце на востраў з поўначы! |
Цмок і востраў Выжжа.
Згодня з мясцовымі легендамі, Выжжа – гэта месца, дзе жыве цмок. Цмок, у адрозненне ад дракона, больш водная істота. Цмок “цмокча” воду, часам палешукі лічаць, што вяселка – гэта і есць цмок. "Цмок жыве і дзейнічае сам па сабе, яго не любяць іншыя нячысцікі з-за яго фанабэрыстасці. Дзякуючы прыроднай ляноце і нерухавасці таўсты цмок не заўсёды адгукаецца на заклік чалавека ці іншага нячысціка з просьбаю дапамагчы. Аднак калі ён падступіўся да ахвяры — абавязкова дамучыць яе, папярэдне ўзважыўшы, ці варта яна ўвагі і парушанага спакою; калі не вартая — цмок пагардліва адварочваецца, пакідаючы яе іншым нячысцікам.
Знешне цмок акуратнейшы за астатніх нячысцікаў, любіць купацца, ходзіць у лазню і штодня мыецца. Прадбачлівасць і асцярожнасць дазваляе цмоку жыць даўжэй за ўсіх нячысцікаў. Цмокі рэдка чапляюцца да простых вясковых людзей. На людзей сямейных цмокі не нападаюць."М.Я.Нікіфароўскі "Нячысцікі. Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую
“Дракон” са старагрэцкай мовы азначае “ахоўнік”, “паляўнічы”. Дзеяслоў, які паходзіць ад слова “дракон”, азначае “дзерці”, “разьдзіраць на часткі”. А “цмок” супадае са значэньнем “смактаць” альбо “цмокаць”, інакш кажучы, “цалаваць”. Мне падаецца, беларускі цмок больш мякчэйшы, больш павольны. Такім яго падаюць і фальклярысты Нікіфароўскі і Федароўскі. Яны таксама дэманізавалі гэты вобраз. І ў іх цмок выглядае нячысьцікам, але ад іншых нячысьцікаў гэты цмок розьніцца нейкай лянотнасьцю, паважнасьцю. Ён не такі хіжы, як у іншых народаў. Ён пераборлівы: ён ня кожную ахвяру будзе атакаваць, але калі яе выбярэ, дык будзе дабіваць да канца. А калі ахвяра ня вартая яго, дык ён можа ад яе і адвярнуцца”.
У Палесьсі на балоце
Цмок хаваецца ў чароце.
Зьеў бярозку на сьняданак,
Струшчыў дуб, як абаранак.
Праляцеў над вёскай цмок –
Пахаваліся, хто змог!
Толькі Яська не спужаўся
Ды на цмоку пакатаўся!
Комментарии